Аўганістан: Карзай прызначыў Дустума

КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай прызначыў сёньня палявога камандзіра генэрала Абдула Рашыда Дустума начальнікам прэзыдэнцкага вайсковага штабу.

Дустум стаў чацьвертым на леташніх прэзыдэнцкіх выбарах у Аўганістане. У студзені на генэрала быў учынены замах – Дустум не пацярпеў.