Ніязаў зачыняе бальніцы й бібліятэкі

АШХАБАТ. Прэзыдэнт Туркмэністану Сапармурат Ніязаў загадаў зачыніць усе бальніцы краіны, апрача тых, што месьцяцца ў сталіцы Ашхабадзе. На думку Ніязава, для хворых людзей у Туркмэністане дастаткова ашхабадзкіх бальніц. Адначасна Ніязаў загадаў зачыніць мясцовыя бібліятэкі – паводле прэзыдэнта, вяскоўцы ўсё адно не чытаюць.