Пачаўся судовы працэс над Майклам Джэксанам

САНТА-МАРЫЯ. У амэрыканскім штаце Каліфорнія пачаўся судовы працэс над поп-зоркай Майклам Джэксанам. Яго абвінавачваюць ў сэксуальных дамаганьнях да дзяцей ды іншых злачынствах. Джэксан цалкам адмаўляе сваю віну. Калі сьпевака прызнаюць вінаватым, яму пагражае да 20 гадоў турмы. Працэс, як чакаецца, можа працягнуцца некалькі месяцаў.