Сяргей Астраўцоў, Горадня Намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі быў пакараны арыштам нібыта за тое, што зьбіў свайго кіраўніка—старшыню СПБ Тадэвуша Кручкоўскага. Сам Пажэцкі на судзе не прысутнічаў і ня ведаў аб паседжаньні. Пакараць яго прасіў сам Кручкоўскі.
Ю.Пажэцкі напісаў скаргі ў Ленінскую пракуратуру Горадні і ў абласны суд. З пракуратуры адказу пакуль няма, а з абласнога суду прыйшоў пісьмовы адказ: рашэньне пакінута ранейшым—10 сутак арышту. Пакараць спадара Пажэцкага пастанавіла судзьдзя па адміністрацыйных справах Ленініскага раёнага суду Натальля Козел.