У Таджыкістане праходзяць парлямэнцкія выбары

ДУШАНБЭ. Сёньня ў Таджыкістане адбываюцца парлямэнцкія выбары. На 63 месцы прэтэндуюць каля 230 кандыдатаў. Фаварытам лічыцца Народна-дэмакратычная партыя прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмонава. Гэта другія парлямэнцкія выбары ў Таджыкістане пасьля грамадзянскай вайны 1990-х гадоў.