Расейскія салдацкія маці сустрэнуцца ў Лёндане з прадстаўніком чачэнскіх партызанаў Ахмедам Закаевым

ЛЁНДАН: Група расейскіх салдацкіх маці сустрэнецца ў Лёндане з пасланьнікам чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмедам Закаевым і абмяркуе зь ім шляхі спыненьня вайны ў Чачэніі. Сустрэча мае адбыцца ў офісе эўраплямэнту ў Лёндане. Расейскае міністэрства замежных справаў заявіла, што калі такая сустрэча адбудзецца, расейскія маці павінны заклікаць чачэнскіх партызанаў спыніць тэрарыстычную дзейнасьць і скласьці зброю. Расейскі ўрад адмаўляецца весьці перамовы з чачэнскімі партызанамі. Масква крытыкуе Велікабрытанію за тое, што яна дала прытулак Ахмеду Закаеву.