КНДР гатовая вярнуцца на перамовы

ПХЭНЬЯН. Лідэр КНДР Кім Чэн Ір заявіў, што Пхэньян гатовы аднавіць шматбаковыя перамовы ў сваёй ядзернай праграме пры ўмове, што пазыцыя ЗША будзе выклікаць давер. КНДР абвінавачвае ЗША ў варожасьці. Нядаўна Пхэньян заявіў, што ўжо валодае ядзернай зброяй і пакідае перамовы ў яго ядзернай праграме з удзелам Паўдзённай Карэі, ЗША, Расеі, Кітаю і Японіі.