Аўганістан: 270 чалавек загінулі ад маразоў

КАБУЛ. Паводле дадзеных аўганскіх уладаў і ААН, за апошні месяц у Аўганістане ад халоднага надвор’я загінулі каля 270 чалавек. Сярод іх шмат дзяцей, якія захварэлі на грып, запаленьне лёгкіх ды іншыя прастудныя захворваньні. Цяперашняя зіма ў Аўганістане – самая халодная за апошнія 6 гадоў. Спэцыялізаваныя агенцтвы ААН спрабуюць дапамагчы харчамі і лекамі ў пацярпелых ад холаду раёнах.