Рэчы Кэнэдзі прадалі за 5,5 мільёнаў даляраў

НЬЮ-ЁРК. На аўкцыёне Сотбіс у Нью-Ёрку калекцыя мэблі і асабістых рэчаў прэзыдэнта Джона Кэнэдзі і ягонай сям’і была прададзена за 5 з паловай мільёнаў даляраў. Аўкцыён быў арганізаваны Каралінай Кэнэдзі, дачкой прэзыдэнта. Яна паведаміла, што гістарычна значныя рэчы былі перададзеныя фонду Джона Кэнэдзі, частку асабістых прадметаў яна пакінула сабе.