450 даляраў за цыбулю

Казімер Яноўскі, Гомель Пракуратура Лоеўскага раёну арыштавала дырэктара сельгаспрадпрыемства “Страдубка” Пятра Баранава.
Супраць Пятра Баранава заведзеная крымінальная справа за хабарніцтва. Пракуратура паведамляе, што 45-гадовы кіраўнік “Стардубкі” ў сваім службовым кабінэце атрымаў 450 даляраў ЗША ад прадстаўніка акцыянэрнага таварыства з Гомелю за зьніжэньне адпускнога кошту на цыбулю.

За шэраг службовых злачынстваў патрапіў за краты і былы дырэктар сельгаспрадпрыемства “Хальч” Веткаўскага раёну Аляксей Атрошкін.