Аўганістан: 100 мільёнаў супраць наркабізнэсу

КАБУЛ. Вялікабрытанія павялічыць сваю дапамогу Аўганістану ў барацьбе з наркабізнэсам да 100 мільёнаў даляраў, – пра гэта ў ходзе візыту ў Кабул паведаміў кіраўнік брытанскага МЗС Джэк Стро. Палова брытанскіх грошай прызначаная на выплаты земляробам, якія вырошчваюць мак.