Ірацкі альянс прапануе кандыдатуру прэм''ера

БАГДАД. У Іраку лідэры шыіцкага Аб’яднанага альянсу, які перамог на агульных выбарах, здабыўшы 48 працэнтаў галасоў, пагадзіліся падтрымаць кандыдатуру Ібрагіма аль-Джаафары на пасаду новага прэм’ер-міністра краіны. Адпаведнае першапачатковае пагадненьне дасягутае сёньня. Аль-Джаафары – лідэр партыі “Ад-Даўа” – адной зь дзьвюх асноўных рэлігійных партыяў у Аб’яднаным ірацкім альянсе.