Іран: дзясяткі ахвяраў пажару ў мячэці

ТЭГЕРАН. Ня менш за 59 чалавек загінулі, а блізка 250 былі параненыя пры пажары ў мячэці ў цэнтры іранскай сталіцы. Паводле адной з вэрсіяў, прычынаю пажару стала замыканьне ў сыстэме ацяпленьня мячэці.