Знойдзеная "чорная скрынка" аўганскага Боінга, які разьбіўся 11 дзён таму

КАБУЛ: Афганскія і НАТОўскія вайскоўцы знайшлі “чорную скрынку” з Боінга 737, які разьбіўся 11 дзён таму ў ўзасьнежаных гарах на вышыні 3000 мэтраў. У выніку катастрофы загінулі 104 пасажыры і ўвесь экіпаж. Прадстаўнік міністэрства абароны Загір Азімі сказаў, што “чорная скрынка” перададзеная сьледчым. Неспрыяльнае надвор’е доўгі час не дазваляла дайсьці да месца катастрофы. Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя.