Дэлегацыя Кангрэсу ЗША ў Кіеве

КІЕЎ. Дэлегацыя Кангрэсу ЗША сустрэлася ў пятніцу з украінскім прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам. У складзе дэлегацыі амэрыканскія сэнатары Джон Маккейн і Гілары Клінтан, якія ў мінулым месяцы вылучылі кандыдатуры Віктара Юшчанкі й Міхаіла Саакашвілі на Нобелеўскую прэмію міру. На перамовах абмяркоўваліся ўкраінска-амэрыканскія стасункі й пэрспэктывы інтэграцыі Украіны ў Эўразьвяз.