Міністар абароны ЗША нечакана прыбыў у Ірак

МАСУЛ. ІРАК. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд сёньняшняй раніцай прыбыў у ірацкі горад Масул. Візыт ня быў папярэдне абвешчаны паводле меркаваньняў бясьпекі. Рамсфэлд – самы высокі амэрыканскі чыноўнік, які наведвае Ірак пасьля нацыянальных выбараў 30 студзеня. Прадстаўнік Пэнтагону паведаміў, што мэта візыту – засьведчыць, што выбары мелі вялікі посьпех.