Хатамі: Іран не адмовіцца ад ядзернай праграмы

Тэгеран. Прэзыдэнт Ірану Махамэд Хатамі заявіў, што не існуе ніякага спосабу прымусіць Іран адмовіцца ад яго ядзернай праграмы. Гэтую заяву ён зрабіў учора ў часе сустрэчы з дыпляматамі. Хатамі заявіў, што ніякі ўрад ня мае права пазбаўляць ягоную дзяржаву права разьвіваць тэхналёгіі.