БАГДАД. Ірацкая выбарчая камісія паведамляе, што канчатковыя вынікі галасаваньня на нядаўніх выбарах будуць абвешчаныя пазьней, пасьля таго, як будуць перападлічаныя галасы на трох сотнях выбарчых участкаў. Перападлік пачнецца заўтра, а вынікі будуць абвешчаныя пазьней у гэтым месяцы. Раней сёньня ў горадзе Басра на поўдні Іраку быў забіты журналіст фінансаванага Злучанымі Штатамі тэлеканалу Аль-Хура і ягоны 10-гадовы сын. Таксама сёньня невядомыя нападнікі выкралі супрацоўніка ірацкага міністэрства ўнутраных справаў.