Больш за 43 параненыя ў выніку выбуху ля Мадрыду

МАДРЫД. Больш за 43 чалавекі былі сёньня параненыя ў выніку выбуху ля канфэрэнц-цэнтру ў прадмесьці Мадрыду. Паводле паліцыі, выбухнула бомба, закладзеная ў аўтамабіль. Раней невядомая асоба патэлефанавала ў рэдакцыю баскскай газэты Gara, папярэдзіўшы пра выбух, які рыхтуе арганізацыя баскскіх сэпаратыстаў ЭТА. Гішпанскія ўлады асудзілі напад і заявілі, што ў палітыцы ня можа быць месца тэрарызму.