У Даніі апазыцыя прызнала сваю паразу на парлямэнцкіх выбарах

КАПЭНГАГЕН. У Даніі апазыцыя прызнала сваю паразу на парлямэнцкіх выбарах. Кіроўная лібэральна-кансэрватыўная кааліцыя набрала, паводле папярэдніх падлікаў, 58 адсоткаў галасоў. Такім чынам, цяперашні прэм’ер-міністар Даніі Андэрс Фог Расмусэн атрымае магчымасьць зноў сфармаваць кабінэт. Назіральнікі лічаць, што перамогу Расмусэну прынеслая ягоная цьвёрдая пазыцыя ў пытаньні абмежаваньня іміграцыі і абяцаньне зьнізіць падаткі.