У Іраку вызваленыя чатыры грамадзяніны Эгіпту

Багдад. У Іраку вызваленыя чатыры грамадзяніны Эгіпту, якіх скралі мінулым тыднем. Іх вызвалілі ў часе рэйду ірацкіх войскаў недалёка ад Багдаду. Тым часам, групоўка, якая скрала нядаўна італьянскую журналістку, заявіла, што неўзабаве вызваліць яе, паколькі, як выказаліся экстрэмісты, яна ня ёсьць шпіёнкай.