Масхадаў паўтарае пра спыненьне агню

МАСКВА. Лідэр чачэнскіх незалежнікаў Аслан Масхадаў пацьвердзіў, што аддаў загад аб часовым спыненьні агню. У інтэрвію расейскай газэце “Коммерсант” Масхадаў заявіў, што гэтае рашэньне не зьвязанае з выкраданьнем ягоных сваякоў у леташнім сьнежні. Масхадаў таксама паведаміў, што сфармаваў дэлегацыю для перамоваў з расейскім бокам. Заклік пачаць перамоўны працэс лідэр чачэнскіх незалежнікаў адрасуе асабіста прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну. У сваю чаргу прадстаўнікі прамаскоўскага кіраўніцтва Чачэніі, камэнтуючы публікацыю ў газэце “Коммерсант”, яшчэ раз заявілі, што адмаўляюцца ад перамоваў з Масхадавым.