Лукашэнка правёў перамовы з лібанскім прэзыдэнтам

Сёньня ў Бэйруце Аляксандар Лукашэнка праводзіў перамовы з лібанскім прэзыдэнтам Эмілем Лахудам. Бакі падпісалі пагадненьні аб турызме, транспарце і змаганьні са злачыннасьцю. Візыт Лукашэнкі ў Лібане працягнецца два дні.