Чарговы тэракт у Гішпаніі

МАДРЫД. Сёньня ў Гішпаніі адбыўся чарговы тэракт. Бомба выбухнула ў гатэлі ў курортным мястэчку Дэнія на паўднёвым усходзе краіны. Паліцыя атрымала папярэджаньне па тэлефоне ад чалавека, які назваўся прадстаўніком сэпаратысцкай групоўкі баскаў ЭТА. Хаця людзей з гатэля эвакуявалі, аднак два чалавекі атрымалі раненьні.