Загінулі дзевяць афганскіх памежнікаў 29 студзень 2005, 17:49 КАНДАГАР. Сёньня загінулі 9 афганскіх памежнікаў. Іхняя машына трапіла на міну непадалёк ад пакістанскай мяжы. Жывым застаўся толькі афіцэр, ён атрымаў сур’ёзнае раненьне. Камандзір памежнай часткі абвінаваціў у нападзе ваяўнікоў Талібану.