У Іраку параненыя шэсьць аўстралійскіх жаўнераў

КАНБЭРА. Аўтамабальная бомба, якая выбухнула каля аўстралійскага бронетранспарцёра ля Багдаду, параніла шэсьць жаўнераў. Выбух зьдзяйсьніў тэрарыст-сьмяротнік. Гэта адбылося ў сераду позна ўвечары на дарозе паміж багдадзкім аэрапортам і горадам. Амаль у той жа час ваяўнікі абстралялі жаўнераў каля аўстралійскай амбасады ў Багдадзе, ніхто не пацярпеў.