У Індыі крэміруюць паломнікаў, якія загінулі ўчора

НЬЮ-ДЭЛІ. У Індыі сёньня крэміруюць частку прыблізна з 300 паломнікаў, якія загінулі ўчора, калі выбухнула паніка каля індуісцкага храму Мандэр Дэві. Што дакладна здарылася застаецца няясным. Вядома толькі, што людзі пабеглі, некаторыя падалі і іх затапталі. Паліцыя паведаміла, што там знаходзіліся прынамсі 150 тысяч вернікаў.