Апошніх брытанцаў выпусьцілі з Гуантанама

ЛЁНДАН. Апошнія чатыры грамадзяніны Вялікабрытаніі вызваленыя сёньня з вайсковай турмы ЗША на базе ў Гуантанама. Там – без суду й сьледзтва – да сёньняшняга дня ўтрымліваюцца каля 550 зьняволеных, захопленых у часе баявых дзеяньняў у Аўганістане й Іраку.