Ізраіль аднавіў будаўніцтва муру бясьпекі на Заходнім Беразе Ярдану

ЕРУСАЛІМ: Ізраіль аднавіў будаўніцтва муру бясьпекі на Заходнім Беразе Ярдану. Чарговы 4-кілямэтровы ўчастак сьцяны будзе ўзьведзены ў раёне габрэйскага паселішча Арыэль. Сябра палестынскага ўраду Саэб Эрэкат заявіў, што гэта можа нэгатыўным чынам адбіцца на перамовах кіраўніцтва аўтаноміі з экстрэмісцкімі групоўкамі аб перамірыі з Ізраілем. Сёньня ж палестынскі лідэр Махмуд Абас па завяршэньні тыднёвых перамоў выказаў надзею на хуткае дасягненьне мірных дамоваў.