У Асьвенцім паедзе Навіцкі

RFE/RL Старшыня Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Генадзь Навіцкі ўзначаліць беларускую дэлегацыю, якая 27 студзеня паедзе ў Польшчу на цырымонію, прысьвечаную 60-годзьдзю вызваленьня нацысцкага лягеру сьмерці Асьвенцім.
Мяркуецца, што ў складзе дэлегацыі будуць таксама 28 беларускіх грамадзянаў, былых вязьняў Асьвенціму. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на жалобную цырымонію ў Асьвенціме, як мяркуецца, не паедзе.