Новыя лічбы ахвяраў цунамі

ХЭЛЬСІНКІ. Паведамляецца, што у фінскай сталіцы на наступным тыдні плянуюцца перамовы паміж інданэзійскім урадам і сэпаратысцкімі паўстанцамі з правінцыі Ачэх. Сёньня Інданэзія паведаміла, што спыніць баявыя дзеяньні з сэпаратыстамі ў гэтай правінцыі, дзе ад цунамі загінулі 174 тысячы чалавек. Міністэрства аховы здароўя Інданэзіі, паводле новых разькаў, павялічыла лічбу ахвяраў на 7 тысяч. Усяго ад цунамі загінулі прынамсі 228 тысяч чалавек.