Данія: вайскоўцаў вінавацяць у зьдзеках

КАПЭНГАГЕН. У Даніі пракуратура выставіла пяцём вайскоўцам вінавачаньні ў зьдзеках зь вязьняў у адной з турмаў на поўдні Іраку. Капітана й чатырох сяржантаў вінавацяць у прыніжэньні зьняволеных, пазбаўленьні іх вады й ежы. Дата пачатку працэсу над вайскоўцамі пакуль што не названая.