Ірак: шыіты заклікаюць да ўдзелу ў выбарах

БАГДАД. Найбольшая шыіцкая партыя Іраку заклікала ірацкіх сунітаў узяць удзел у агульных выбарах 30 студзеня. У звароце партыі гаворыцца, што ўдзел у выбарах стане “дзейсным адказам тэрарыстам”. Раней ірацкія суніты заявілі аб байкоце выбараў з прычыны небесьпечнай сытуацыі ў краіне. Шыіты складаюць 60 працэнтаў насельніцтва Іраку і, як мяркуецца, здабудуць бальшыню месцаў у Нацыянальнай Асамблеі. Тым часам сёньня ірацкая групоўка “Ансар Аль-Сунна” заявіла пра выкраданьне й забойства двух чалавек – брытанца й швэда.