Сустрэча міністраў абароны Расеі й Францыі

САНКТ-ПЕТЭРБУРГ. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў і міністарка абароны Францыі Мішэль Аліё-Мары абмяркоўваюць магчымае ваеннае супрацоўніцтва. Чакаецца, што калегі засяродзяцца на сытуацыі ў Іраку, Аўганістане і Блізкім Усходзе. Пазьней яны накіруюцца ў Маскву, каб узяць удзел у сустрэчы расейскай й францускай Радаў Бясьпекі.