Марыя Ўсьціновіч, Горкі У горадзе Горкі Магілёўскай вобласьці затрыманы выкладчык Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, грамадзянін Нікарагуа. Ён падазраецца ў хабарніцтве, распачата крымінальная справа.
Крымінальную справу спадара Хасэ Эрнандэса расьсьледуе Горацкая міжрайпракуратура. Вось што паведаміў сьледчы Аляксандар Тарасюк:
(Тарасюк: ) “Ён затрыманы ў нас паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару ад студэнта”.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, выкладчык нібыта атрымаў 40 даляраў за здачу заліку.
Хасэ Эрнандэс, грамадзянін Нікарагуа, прыехаў у Горкі першы раз больш як дваццаць гадоў таму. Ён атрымаў адукацыю ў сельскагаспадарчай акадэміі, абараніў там дысэртацыю, урэшце падпісаў кантракт на працу і стаў дацэнтам катэдры кіраваньня эканамічнага факультэту. 12 студзеня супраць яго распачалі крымінальную справу.
Жонка выкладчыка Сьвятлана, жыхарка Горак, ня верыць у тое, што муж вінаваты ў хабарніцтве:
(Сьвятлана: ) “Гэта справа сфабрыкаваная. Проста яго падставілі. Ён замежны грамадзянін, і нехта захацеў гучнай справы”.
Затрыманьне Хасэ Эрнандэса ўсхвалявала дэмакратычную грамадзкасьць Горак. Справа ў тым, што апошнія гады выкладчык актыўна супрацоўнічаў з грамадзкім клюбам “Узгорак” і садзейнічаў кантактам актывістаў з замежнай прэсай. Гаворыць горацкі журналіст Эдуард Брокараў:
(Брокараў: ) “Таксама ён аказваў маральную падтрымку незалежным кандыдатам на выбарах, даваў пэўныя парады, кансультацыі. Як мог, ён падтрымліваў дэмакратычныя намаганьні”.
Паводле Брокарава, горацкіх дэмакратаў насьцярожвае сытуацыя вакол справы Эрнандэса і яе замоўчваньне.
(Брокараў: ) “Я мяркую, што гэта частка такой палітыкі ўладаў — на абмежаваньне кантактаў нашых грамадзянаў з грамадзянамі з замежжа”.