Іваноў: Расея гатовая супрацоўнічаць зь Юшчанкам

ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Сяргей Іваноў сказаў, што Расея гатовая да супрацоўніцтва з украінскім урадам пры новым прэзыдэнце Віктары Юшчанку. Іваноў нагадаў, што Юшчанка паабяцаў першы замежны візыт ажыцьцявіць у Маскву.