БАКУ. Азэрбайджанскі суд асудзіў 10 апазыцыянэраў, якія пратэставалі супраць несправядлівых, на іхную думку, прэзыдэнцкіх выбараў 2003 г. Двое зь іх атрымалі тры гады турмы, астатнія – тры гады з адтэрміноўкаю зьняволеньня. 15-16 кастрычніка 2003 г. Ільхам Аліеў, сын памёрлага прэзыдэнта Гейдара Аліева, атрымаў прэзыдэнцкую пасаду. У масавых хваляваньнях ягоных праціўнікаў, паводле азэрбайджанскіх уладаў, 1 чалавек загінуў, 25 цывільных і 162 паліцыянты былі параненыя. Міжнародныя назіральнікі крытыкавалі выбары за вялікую колькасьць парушэньняў і фальшаваньняў.