Сёньня сустрэнуцца ўдзельнікі Парыскага клюбу

ПАРЫЖ. Прадстаўнікі асноўных краінаў-крэдытадаўцаў сёньня сустрэнуцца ў Парыжы, каб абмеркаваць часовае прыпыненьне плацяжоў па даўгах для краінаў, якія пацярпелі ад азіяцкага цунамі. Сустрэча ўдзельнікаў Парыскага клюбу, верагодна, будзе пераважна прысьвечана Інданэзіі. У гэтай краіне цунамі забіла прынамсі 105 тысяч чалавек. Міністар эканомікі Францыі сказаў, што мараторый на яе даўгі датычыў бы 3 мільярдаў даляраў.