Буш пагаварыў з Аляўі пра выбары

БАГДАД. Адбылася тэлефонная размова Прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і прэм’ера Іраку Іяда Аляўі на тэмат будучых выбараў. Аляўі паведаміў, што ягоны ўрад заклаў у сёлетнім бюджэце 2,2 млрд. даляраў на абарону, ўзбраеньне і фармаваньне новых васковых падразьдзяленьняў. Іяд Аляўі таксама заявіў, што крайне небясьпечная сытуацыя, магчыма, прымусіць адмяніць прызначаныя на 30 студзеня агульныя выбары ў некаторых раёнах краіны. У ірацкім горадзе Тыкрыт пры выбуху замінаванага аўтамабіля каля аддзяленьня паліцыі загінулі шэсьць ірацкіх паліцыянтаў. Яшчэ сем іракцаў загінулі сёньня пры падрыве мікрааўтобуса недалёка ад гораду Юсіфія паблізу Багдаду.