Аўстралія: 8 чалавек загінулі ў пажарах

СЫДНЭЙ. На поўдні Аўстраліі палаюць лясныя пажары – ня менш як восем чалавек загінулі. На паўвостраве Эйр агонь шырыцца ўздоўж узьбярэжжа. Зьнішчана звыш 40 тысяч гектараў лесу.