Напад на карэспандэнтку "Свабоды"

Яшкар-Ала. У цэнтры сталіцы Рэспублікі Марый-Эл, якая ўваходзіць у Расейскую Фэдэрацыю, зьбілі карэспандэнтку “Радыё Свабода” Елену Рагачову. Трое маладых людзей напалі на яе ўчора адвячоркам, моўчкі зьбілі і ўцяклі. Ні грошай, ні рэчаў не чапалі.