У Італіі сутыкнуліся два цягнікі

РЫМ. Як найменей 14 чалавек загінула і дзясяткі былі параненыя ў выніку сутыкненьня двух цягнікоў каля гораду Балёнья на поўначы Італіі. Пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным, які ехаў па тых самых рэйках. Прычына здарэньня няясная, аднак катасрофа адбылася ў густым тумане.