Амэрыканскае камандаваньне не зважае на страты

БАГДАД. Амэрыканскае камандаваньне ў Іраку цьвердзіць, што забойствы вайскоўцаў не стрымаюць яго ад выкананьня сваёй місіі аховы парадку падчас выбараў 30 студзеня. Учора ў Іраку было забіта 9 амэрыканскіх вайскоўцаў – найбольшая колькасьць за адзін дзень ад пачатку рэгулярных тэрарыстычных нападаў у сьнежні.