Палякі пабудуюць мытны тэрмінал “Казловічы-2” за 14 мільёнаў эўра

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская фірма “Будымэкс” паведаміла сёньня пра падпісаньне з Галоўнай мытнай управай Беларусі кантракту на пабудову новага памежнага пераходу “Казловічы 2 – Кукурыкі”.
Вартасьць кантракту – 14 мільёнаў эўра.

Будаўнічыя працы на новым тэрмінале павінны пачацца сёлета ў лютым і скончыцца праз год.