Пэруанскія рэзэрвісты здаліся ўладам

ЛІМА. Каля 125 былых вайсковых рэзэрвістаў, якія захапілі 1 студзеня пастарунак у паўднёвым Пэру і забілі 4 паліцыянтаў, здаліся ўрадавым войскам. Вызваленыя усе 17 закладнікаў, якіх утрымлівалі ваяўнікі. Раней улады захапілі лідэра ваяўнікоў маёра Антаўра Хумалу.