Жыхары Эўразьвязу правядуць хвіліну жальбы па ахвярах цунамі

СТАКГОЛЬМ. Швэдзкая Каралеўская сям’я і прэм’ер-міністар Швэцыі у аэрапорце Стакгольму сустрэлі самалёт з целамі швэдзкіх турыстаў, што загінулі ў Паўднёвай Азіі падчас цунамі. Жыхары эўрапейскіх краінаў сёньня ў поўдзень троххвілінным маўчаньнем ушануюць памяць ахвяраў цунамі. У краінах Эўразьвязу апусьцяць дзяржаўныя сьцягі. Больш за 10 тыс. заходніх турыстаў загінулі або зьніклі бязь зьвесткаў.