Літва спадзяецца атрымаць ад Эўразьвязу амаль мільярд эўра

ВІЛЬНЯ. Літва будзе імкнуцца атрымаць максымальную грашовую дапамогу ад Эўразьвязу для закрыцьця Ігналінскай АЭС і для палягчэньня транзыту ў Калінінградзкую вобласьць Расеі. Літва спадзяецца атрымаць на закрыцьцё сваёй АЭС 815 мільёнаў эўра, а таксама 183 мільёны—для палягчэньня калінінградзкага транзыту. Прадстаўнік літоўскага ўраду не выключае, што Літва будзе імкнуцца атрымаць, па магчымасьці, яшчэ большыя сумы дзеля гэтых мэтаў.