Самалі просіць дапамогі

САМАЛІ. Улады гэтай афрыканскай краіны заявілі, што прынамсі 50 тыс. ейных жыхароў пацярпелі ад цунамі і маюць вострую патрэбу ў ежы, пітной вадзе, даху над галавою і ў мэдычнай дапамозе. Замежная дапамога ў Самалі не паступала, нягледзячы на абяцаньні розных краінаў даць яе. У выніку цунамі каля 200 самалійцаў загінулі, дзясяткі зьніклі.