ЛІМА. Улады Пэру сёньня папярэдзілі рэзэрвістаў, якія захапілі пастарунак на поўдні краіны, што іх непазьбежна атакуюць урадавыя сілы. Улады зрабілі гэта пасьля таго, як мяцежнікі не адказалі на прапанову здацца. У навагодні дзень 150 рэзэрвістаў далучыліся да былога вайсковага афіцэра Антаура Хумала, які штурмаваў пастарунак, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта краіны Алехандра Таледа. Забіты былі 4 паліцыянты. У горадзе Апурымаку прэзыдэнт абвесьціў надзвычайны стан. У розных гарадах Пэру адбыліся акцыі пратэсту ў падтрымку рэзэрвістаў.