Выяўленае "каровінае шаленства" ў Канадзе

ТАРОНТА. Канада абвясьціла пра другі выпадак каровінага шаленства на ейнай тэрыторыі. Карова з правінцыі Альбэрта была відавочна заражаная да абмежаваньняў у правілах адкорму жывёлаў, што ўвялі ў Канадзе ў 1997 г. ЗША забаранілі ўвоз канадзкай ялавічыны пазалетась, калі быў выяўлены першы выпадак заражэньня мяса каровіным шаленствам. Каб не апошні выпадак заражэньня, ЗША аднавіла б экспарт ялавічыны з Канады сёлета.